У Сеуле памёр вакаліст паўднёвакарэйскага музычнага калектыва SHINee Кім Джонхён. Пра гэта паведамляе агенцтва «Ёнхап».

Спеваку было 27 гадоў. Паводле інфармацыі паліцыі, ён здзейсніў самагубства. Па папярэдніх дадзеных, прычынай смерці магло стаць атручэнне таксічнымі газамі.

Артыста знайшлі непрытомным у здымнай кватэры ў раёне Чэонгдам на паўднёвым усходзе Сеула. За паўтары гадзіны да гэтага сястра Кіма патэлефанавала ў службу выратавання, паведаміўшы, што яе брат збіраецца скончыць з сабой. Джонхёна даставілі ў найбліжэйшую бальніцу, дзе была зафіксавана яго смерць.

SHINee — папулярны гурт у жанры K-pop. Джонхён таксама быў удзельнікам праекта SM the Ballad, а ў 2015 годзе пачаў сольную кар'еру.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0