Кадр з відэа ніжэй

Кадр з відэа ніжэй

Існаванне гэтай праграмы пацвердзіў прэс-сакратар Пентагона Том Кросан, піша The Washington Post. Яна была запушчаная па ініцыятыве былога члена Сената ЗША Гары Рыда ў 2007 годзе, а на яе падтрымку было выдаткавана крыху больш за 22 мільёны даляраў.

Праіснавала праграма ўсяго пяць гадоў, да 2012 года, пасля чаго была згорнутая праз недахоп фінансавання. Каб не быць галаслоўным, Кросан прадаставіў вядучым амерыканскім СМІ шэраг дакументаў і нават некалькі відэа, знятых з ваенных самалётаў. На гэтых відэа можна ўбачыць неапазнаныя лятаючыя аб'екты невядомага паходжання.

Першае з рассакрэчаных відэа носіць кодавую назву GIMBAL. На гэтым відэазапісы, зробленым інфрачырвонай камерай з борта ваеннага знішчальніка F/A-18 Super Hornet, можна ўбачыць дзіўны даўгаваты аб'ект без крылаў, які рухаецца супраць моцнага ветру. 

Спачатку пілоты прынялі яго за дрон, але затым ён пачаў ненатуральна паварочвацца вакол сваёй восі, чым моцна ўразіў вайскоўцаў. Такіх аб'ектаў насамрэч было некалькі, але трапіў у фокус толькі адзін.

Другое відэа пад назвай FLIR1 было знята ў 2004 годзе з знішчальніка той жа мадэлі каля ўзбярэжжа Сан-Дыега. Аб'ект на відэа таксама вёў сябе незвычайна: хутка мяняў вышыню з 24 да 6 кіламетраў, завісаў ў паветры, знікаў з радараў і зноў з'яўляўся.

Маючы памеры каля 12 метраў у даўжыню, НЛА рухаўся ў 15 метрах над паверхняй вады, з-за чаго вада ўнізе пачынала бурліць. Пілоты сцвярджаюць, што ў лятальнага апарата не было ні крылаў, ні соплаў або прапелераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?