За распаўсюд парнаграфіі перад законам адкажуць чацвёра лунінцаў, у тым ліку адзін непаўналетні, паведамляе «Медыя-Палессе».

Тое, як сабака цёрся аб ягадзіцы хлопца, сябры знялі на відэа, а пасля распаўсюдзілі ролік у сетцы.

— Абвінавачванне па артыкуле 343 заўв. частка 2 КК РБ «Распаўсюд парнаграфіі з выявай непаўналетняга» прад'яўленае чацвярым жыхарам узростам ад 17 да 23 гадоў, — пракаментавала «Медыя-Палессю» намеснік пракурора Лунінецкага раёна Вольга Багатырэвіч. — Крымінальная справа накіраваная пракурорам у суд.

Інцыдэнт адбыўся 7 жніўня. Хлопца ўгаварылі стаць на карачкі перад сабакам, паабяцалі за гэта грошы — 35 рублёў. Далі 1,25 рубля. Тое, што адбылося, захавалі на відэа, адправілі некалькім карыстальнікам сеткі інтэрнэт. Некаторыя толькі паглядзелі ролік ў сацсетцы «Укантакце», некаторыя пераслалі яго знаёмым у асабістых паведамленнях.

Відэа з удзелам брата ўбачыла сястра пацярпелага і паказала маці. 28 жніўня жанчына звярнулася з заявай у міліцыю.

— Абвінавачаных па справе магло быць больш. Пастановы аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы прынятыя ў дачыненні да 12 чалавек. Відэа ім прыходзіла, але яны яго не распаўсюджвалі, — падкрэсліла Вольга Багатырэвіч.

Усе чацвёра абвінавачаных — са звычайных сем'яў, двое з іх — браты.

Інкрымінаваным артыкулам прадугледжана пакаранне ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0