18.12.2017 / 20:56

Невядомы разліў іртуць у Рэчыцы

250 грамаў іртуці разліў невядомы ў парку Перамогі ў Рэчыцы.

Звесткі аб знаходжанні небяспечнага атрутнага рэчыва ў грамадскім месцы былі атрыманы цэнтрам аператыўнага кіравання РАНС сёння днём. У парку ля помніка ратавальнікамі знойдзены два ачагі разлітай ртуці плошчай адпаведна 0,5 кв.м і 1 кв.м.

Небяспечнае рэчыва было сабрана і дастаўлена ў Рэчыцкі РАНС. У далейшым разбірацца ў тым, што здарылася будуць праваахоўныя органы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру