Беларускі саюз дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). 19:00.

22 снежня адбудзецца прэзентацыя дэбютнай кнігі вершаў «Падслуханае сценамі шматпавярховак» маладога аўтара Янкі Каліноўскага, народжанага ў ХХІ стагоддзі.
Творы Янкі вызначаюцца шчырасцю перажыванняў, багаццем літаратурных і музычных адсылак, пераважна мінорным настроем і лёгкім уплывам эстэтыкі неадэкадансу.
Акрамя аўтара ўдзел у імпрэзе возьмуць паэт Віктар Жыбуль, які рэдагаваў кнігу, і Фёдар Жывалеўскі, саліст гурта «Голая манашка», які праспявае некалькі песняў.
«Ведаеце, я даволі даўно публікую свае вершы ў сацыяльных сетках, дзе атрымліваю, у асноўным, пазітыўны фідбэк, — кажа Янка. — Дык вось анлайн-чытачы пачалі ў жарт запытвацца: «Янка, калі зборнік, калі зборнік ужо?». У пэўны момант літаральна ў галаву стрэльнула — вось зараз. Або зараз, або ўжо праз вельмі доўгі час!»
Малады аўтар натхняецца паэзіяй Багдановіча, Караткевіча, Жыбуля і раманамі Рэмарка: «Адчуваю ў іх пульсаваньне жыцця!»
Сачыць за дэталямі імпрэзы можна на старонках падзеі ў Фэйсбуку і Укантакце.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары