19.12.2017 / 12:18

Роўпджампер загінуў пад Мінскам праз няправільнае замацаванне вяроўкі — ВІДЭА следчага эксперыменту 2

Следчыя следчага ўпраўлення УСК па Мінску завяршылі расследаванне абставінаў гібелі роўпджампера ў Соснах, што адбылося 18 чэрвеня, паведамляе sk.gov.by.

Следствам устаноўлена, што арганізатар скачкоў на вяроўцы з вышыні 70 метраў не зафіксаваў на выцяжной трубе з тунэлем у прамысловай зоне па вуліцы акадэміка Красіна вяровачную канструкцыю і не ажыццяўляў пастаяннага кантролю за бяспечнай эксплуатацыяй. Таксама мужчына не здолеў прадухіліць наступствы, у выніку чаго загінуў 27-гадовы жыхар Салігорска.

Паводле СК, крымінальная справа з'яўляецца беспрэцэдэнтнай. Расследаванне ажыццяўлялася ва ўзаемадзеянні са спецыялістамі МНС.

Высновы пацверджаны вынікамі аглядаў, пры правядзенні якіх правераны цэласнасць індывідуальнай страховачнай сістэмы і зафіксаваныя месцы мацавання альпінісцкіх тросаў (дзюбеляў), відэазапісы камеры «GoPro», квадракоптара, мабільнага тэлефона і паказанні сведак.

Абвінавачванне індывідуальнаму прадпрымальніку прад'яўлена па ч.1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Віну сваю мужчына не прызнаў. Ён вылучаў розныя версіі і хаваў спосабы ды акалічнасці фіксацыі тых ці іншых вяровачных канструкцый. Ісціну следства высвятляла па запісах з квадракоптара, тэлефона, выніках эксперыменту.

На падставе атрыманых звестак у ходзе следчага эксперыменту прайграныя абстаноўка і абставіны падзення, у тым ліку з выкарыстаннем манекена.

Матэрыялы крымінальнай справы вывучаны пракурорам і накіраваныя ў суд для разгляду.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
грамадзянiн / Адказаць
19.12.2017 / 12:41
Калi ужо гэтым дэбiлоiдам забароняць рабiць скачкi на "выцяжных трубах з тунэлем у прамысловых зонах"?
0
ЯНКА / Адказаць
19.12.2017 / 16:43
⚠ Вось мы «вытяжную трубу» заўжды называлі комінам. Так кажам, мляха, і цяперака! Але ці трэ' зь імі спрачацца? У слоўніках «белорусского наречія», вядома ж, адшукаецца й тая калька з рускай. ... ... ... ... 🏭
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру