19.12.2017 / 14:26

Актывіст БХД асуджаны на 10 сутак за жнівеньскую акцыю 1

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Пракаповіч адбывае дзесяцісуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна, паведамляе spring96.org.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць вучэнняў Захад-2017 суд Цэнтральнага раёна Мінска яшчэ 1 жніўня вынес пастанову аб пакаранні яго арыштам на 10 сутак. Аднак адбываць пакаранне яго тады не накіравалі. А ў лістападзе яму патэлефанаваў участковы інспектар і прапанаваў «аддаць доўг». 

Некалькі дзён таму Павел Пракаповіч раптоўна знік, ягоная маці звязалася з праваабаронцамі, якія і адшукалі Пракаповіча ў ІЧУ Мінскага раёна.

На волю Павел Пракаповіч павінен выйсці 25 снежня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
меркаванне / Адказаць
19.12.2017 / 19:13
Санкцыі карнаму рэжыму! І ніякіх крэдытаў лукашыстым!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру