У 2007 годзе выдавецтва «Беларусь» адмовілася ад друку календара з эканамічных прычынаў.

Тады галоўны рэдактар выдавецтва Якаў Аляксейчык паведаміў, што «Родны край» кепска прадаецца. У 2006 г. было надрукавана меней як у мінулыя гады — 7000 асобнікаў, зь якіх не прадалі 1500.

Тэлефанаваньні ў кнігарні высьветлілі, што каляндар карыстаецца попытам ў пакупнікоў.

У Мінінфармацыі зьвярнуўся старшыня ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў. Там яму патлумачылі, што ўлічваючы пэўную патрэбу насельніцтва ў айчынных беларускамоўных календарах, пры фармаваньні плянаў выпуску сацыяльна значных выданьняў на наступны год выдавецтву «Беларусь» будзе даручана аднавіць выпуск адрыўнога календара «Родны край».

І вось у гэтым годзе ў кнігарнях Менску зьявіўся каляндар на 2009 год. Ягоны наклад складае 7000 асобнікаў. Выдадзены ён на замову Міністэрства інфармацыі, якое таксама дапамагло й грашыма.

Купіць яго можна ў любой кнігарні. Цана проста сьмешная - 2 300 руб.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0