19.12.2017 / 19:04

Галоўнай піянеркай краіны стала Аляксандра Ганчарова ФОТА 33

У Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі абраны новы кіраўнік.

Арганізацыю ўзначаліла Аляксандра Ганчарова, якая раней працавала каардынатарам валанцёрскіх рухаў у БРСМ.

Ганчарова скончыла БДПУ і Акадэмію кіравання.

Яна замяніла на пасадзе старшыні БРПА Вікторыю Менанаву, якая пайшла працаваць прэс-сакратаркай у Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Сайт БРСМ паведамляе, што сёння ў Беларусі запісаныя «піянерамі» і «акцябратамі» 650 тысяч школьнікаў.

«Наша задача — дайсці да кожнага школьніка, патлумачыць ім, што такое піянерская арганізацыя», — пазначыла Ганчарова свае планы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
masterkns / Адказаць
19.12.2017 / 19:10
тьфу.
3
Ахрэм / Адказаць
19.12.2017 / 19:12
"Нашая задача - дайсці да кожнага дзіцёнка и забрахаць яму галаву на усё астатняе жыццё" - напэўна яна так падумала. Няма чаго людзям рабіць, як трымаць на штучным подыху старыя струхлявелыя зомба-лозунгі. Дзяцей трэба вучыць мовам, культуры, спорту, бізнэсу, навукам, а не бальшавіцка-расейскай брахні.
2
прыліпалы рэжымныя / Адказаць
19.12.2017 / 19:17
Не кожны школьнік чакае цябе, піянерка вялікаўзроставая.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру