Здарэнні1717

Праз 16 год раскрытае жорсткае забойства беларускага бізнэсоўца і яго малога сына двума замежнікамі

Двое мужчын з Грузіі і Казахстана забілі беларускага бізнэсоўца і ягонага сына, спрабавалі атруціць газам жонку і яшчэ адно дзіця, паведамляе sb.by са спасылкай на Следчы камітэт.

У 2001 годзе прадпрымальнік з Бабруйска стаў ахвярай разбойнага нападу, у якім загінула і дзіця. Справу ўдалося раскрыць толькі праз доўгі час. Пра гэта ў эфіры «Альфа Радыё» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Злачынцы ведалі, што мужчына мае буйную суму грошай. Яны напалі на яго, ударылі па галаве і завалодалі сродкамі. Мужчына ад удару памёр, а злачынцы адправіліся да яго дадому за дадатковай нажывай.

— Яны звязалі яго жонку і дваіх малалетніх дзяцей, далі ў рот кляпы і запатрабавалі выдаць грошы. Абшукаўшы кватэру, мужчыны знайшлі яшчэ 70 тысяч долараў. Яны вырашылі не пакідаць сведак, адкрылі вентылі фаерак газавай пліты. Але давесці да канца задуманае не атрымалася, так як суседзі пачулі крыкі і выклікалі міліцыю. Газ перакрылі, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць жанчыну і яе маленькую дачку. Аднак сын памёр ад асфіксіі.

Амаль адзінаццаць гадоў злачынства заставалася нераскрытым. Увесь час вялася праца, падчас якой устанавілі асобы злачынцаў: гэта былі два браты — грамадзяне Грузіі і Казахстана. Але месцазнаходжанне высветліць не атрымалася. Мужчын вылічылі па адбітках пальцаў у кватэры.

У 2012 годзе гэтыя адбіткі ў сваёй базе выявілі расійскія крыміналісты. У Магілёў з МУС Расіі прыляцела доўгачаканая вестка аб ідэнтыфікацыі асоб па адбітках пальцаў. Але гэта аказаліся не тыя асобы, якіх устанавілі першапачаткова беларускія следчыя, і нават не іх сваякі.

Адбіткі, па звестках Расіі, належалі нейкім Аслану і Алі, па пашпартах — расейцам. Абодва былі асуджаныя і адбывалі пакаранне ў калоніі. У Аслана і Алі яшчэ раз знялі адбіткі пальцаў, узялі на праверку пашпарты. Пры нагодзе ўзялі кроў на аналіз у іх бацькоў з Грузіі. Аказалася, што ў Расеі адбывалі пакаранне менавіта іх сыны, а пашпарты злачынцаў былі падробленыя.

— Калі расейцам стала ясна, што пакараныя ў іх людзі не з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, стала зразумела, што правільная інфармацыя была ў беларусаў: гэта грамадзяне Грузіі і Казахстана. Атрымалася, што адбіткі былі адных людзей, а па пашпартах гэта былі іншыя людзі. Высветлілася, што расейскія пашпарты былі падробленымі, і ўсё-ткі адбіткі пальцаў былі праўдзівымі.

Калі гэта было ўстаноўлена, паўстала пытанне аб экстрадыцыі іх з Расіі. Пасля шэрагу працяглых працэдур, было выдадзенае рашэнне аб выдачы падазраваных Беларусі.

Мінулай вясной яны былі вернутыя на Магілёўшчыну, дзе ім было прад'яўленае абвінавачанне. Іх прызналі вінаватымі ва ўжыванні гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелых, а таксама ў пагрозе прымянення гэтага гвалту, здзейсненага паўторна, групай асобаў, з пранікненнем у жыллё з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання, падвойным забойстве, уключаючы малалетняга, і замаху на забойства дзвюх асоб. Іх прысудзілі да 24 і 25 гадоў пазбаўлення волі. Варта зазначыць, што яны так і не пакаяліся.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць