Грамадства3737

Маладзечанская школа зрабіла ўваход на дзіцячыя ранішнікі платным

Каб паглядзець на сваё дзіця ў касцюме зайчыка ці сняжынкі, у адной са школ Маладзечна бацькі мусяць заплаціць адзін рубель дваццаць капеек, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Пракаментаваць сітуацыю папрасілі дырэктара школы Каліну Капуцкую:

«Нічога страшнага і жудаснага я ў гэтым не бачу, — кажа дырэктарка, — ранішнікі ў школах платныя даўно. Кожная школа мае права аказваць платныя адукацыйныя паслугі. Паказ канцэрта — гэта таксама выхаваўчая праца калектыву нашых педагогаў. Таму і ўстанавілі сімвалічны кошт рубель і дваццаць капеек».

Каліна Віктараўна кажа, што адпаведны прэйскурант на паслугі школа атрымала ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама. 

«Грошы мы не збіраем, як мне давялося пачуць, а ўсё афіцыйна прабіваем праз касу. У цэнтры дзіцячай творчасці «Маладзік» уваход на ранішнікі каштуе 5 рублёў, у Лядовым палацы — 25. Пра іх кошты бацькі ж не ўзрушаюцца?» — пытае кіраўнік адукацыйнай установы.

Паводле дырэктаркі, сабраныя грошы пойдуць на пашыў касцюмаў, на тое, каб напоўніць мех Дзеда Мароза цукеркамі, сувенірамі, якія атрымаюць дзеці падчас ранішнікаў і на салодкі стол для ўдзельнікаў канцэрта. 

Ільготы ж для шматдзетных сем'яў і сем'яў, у каторых выхоўваюцца дзеці-інваліды, кажа дырэктарка, будуць. Яна мяркуе, што падобныя аплаты ўвядуць і іншыя школы. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць