20.12.2017 / 11:07

У Капыльскім раёне 16-гадовы навучэнец каледжа ўдарыў аднагодка нажом 1

Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Капыльскі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да юнака. Ён падазраецца ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання равесніку (ч.1 арт.147 КК).

«Днём 19 снежня следча-аператыўная група выязджала па факце здарэння на тэрыторыі каледжа ў Капыльскім раёне. Па дадзеных следства, у выніку сваркі, што ўзнікла на глебе асабістай непрыязнасці, навучэнец другога курса нанёс нажавое раненне 16-гадоваму знаёмаму, — праінфармавала Таццяна Беланог. — пацярпелага шпіталізавалі, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу».

0
Хе-хе / Адказаць
20.12.2017 / 13:16
Сцэнар Казакевiча з бензапiлой цi Даната Скакуна, якога магчыма вучылка падставiла?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру