20.12.2017 / 11:24

Сямашка: Перамовы па газе ідуць няпроста, праблема сёння вырашана напалову 5

Перамовы па газе ідуць няпроста, праблема сёння вырашана напалову. Пра гэта дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, піша Tut.by.

Ён адзначыў, што красавіцкія дамоўленасці з Расіяй дазволілі поўнасцю вырашыць праблему з нафтай, але перамовы па газе аб формуле цэнаўтварэння на 2020—2024 гады працягваюцца.

Сямашка нагадаў, што ў гэтым годзе газ Беларусь купляе па 143,6 даляра за тысячу кубаметраў, у 2018 годзе кошт складзе 129 даляраў, у 2019 годзе - 127 даляраў за тысячу кубаметраў.

«Мы вядзем перамовы на прадмет формулы цаны на 2020—2024 гады, каб да 1 студзеня 2025 года выйсці на адзіны рынак газу і нафты, гэта значыць цана на газ на мяжы Беларусі павінна быць на ўзроўні цаны газу для Смаленскай вобласці. Сёння яго кошт у 2-2,1 разу вышэйшы», - адзначыў Сямашка.

У выніку, адзначыў першы віцэ-прэм'ер, нягледзячы на інтэграцыйныя працэсы, беларускія вытворцы купляюць газ істотна даражэй за расійскіх канкурэнтаў, і «немагчыма гаварыць аб роўнай канкурэнцыі».

0
Олег / Адказаць
20.12.2017 / 11:36
Запасаемся колой и попкорном. 
0
Люстэрка / Адказаць
20.12.2017 / 11:37
Сямашка пасля адкрыцця (не дай Бог!) БелАЭС: "Перамовы па ўрану ідуць няпроста, праблема сёння вырашана напалову. Калі газ не паставяць - не так страшна, ну сідзі, мерзні, буржуйку палі на 20-м паверху. Заводы спыняцца, ды яны і так спыняюцца. А вось АЭС проста так спыніць нельга - выбухне. Таму лічу вялікім злачынствам перавод краіны з газавай залежнасці ад Расеі на уранавую. Спачатку прымусова перавялі ўсе прадпрыемствы на расейскі газ. Цяпер прымусова перавядуць на электрычнасць ад расейскай БелАЭС, якая будзе працаваць на расейскім жа ўране.
0
Вайс / Адказаць
20.12.2017 / 11:46
Верить Семашко - себя не уважать.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру