20.12.2017 / 11:56

У Мінску можа з'явіцца цэнтр першай дапамогі дзікім жывёлам 1

У сталіцы маюць намер стварыць спецыялізаваны цэнтр для аказання першаснай дапамогі дзікім жывёлам, якія трапілі ў цяжкае становішча, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Па словах спецыялістаў, неабходнасць стварэння такой установы наспела даўно. Магчымасць яго адкрыцця абмеркавалі на чарговым пасяджэнні грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады ў Мінгаркампрыроды.

— У такі цэнтр змогуць прымаць дзікіх жывёл у аператыўным парадку з праходжаннем ветэрынарнага агляду на месцы. Гэта спросціць працэдуру аказання хуткай дапамогі, — растлумачылі эколагі. — Яго базай можа стаць ГП «Фаўна горада». У найбліжэйшы час магчымасць адкрыцця ўстановы будзе старанна прааналізавана.

У Мінгаркампрыроды ўдакладнілі: да 31 снежня гэтага года спецыялістам трэба абследаваць тэрыторыі ГП «Фаўна горада» на прадмет магчымага стварэння цэнтра першаснага прыёму і ўтрымання хворых, а таксама параненых жывёл і забеспячэння неабходных для наступнай працы ўмоў.

0
Žvir / Адказаць
20.12.2017 / 13:09
Kaštarys užo viadomy ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру