20.12.2017 / 15:08

«Трэсці сваім інтэлектам»: Жырыноўскі шосты раз ідзе на выбары прэзідэнта Расіі 8

У ЛДПР прынялі канчатковае рашэнне аб вылучэнні старшыні партыі, кіраўніка фракцыі ў Дзярждуме Уладзіміра Жырыноўскага кандыдатам у прэзідэнты Расіі, піша РБК.

ТАСС

«Я гатовы шосты раз пайсці на выбары прэзідэнта. Вы разумееце, што ў Еўропе ніхто не ў стане балатавацца шэсць разоў? Гэта ж не дыскатэка, гэта не сустрэча Новага года. Трэба трэсці сваім інтэлектам, даказаць, што твае мазгі лепш за мільёны нашых грамадзян», — сказаў у ходзе выступлення на з'ездзе Жырыноўскі.

Жырыноўскі пяць разоў балатаваўся ў прэзідэнты Расіі — часцей за яго ў прэзідэнцкіх кампаніях удзелу не прымаў ніхто, у тым ліку лідар КПРФ Генадзь Зюганаў. Максімальны вынік Жырыноўскі паказаў на выбарах 2008 года, калі за яго прагаласавалі 9,35% расіянаў. Тады ён заняў трэцяе месца, саступіўшы Дзмітрыю Мядзведзеву (70,28%) і Зюганаву (17,72%).

Раней аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, якія пройдуць 18 сакавіка, заявілі Уладзімір Пуцін, Аляксей Навальны, Ксенія Сабчак, Рыгор Яўлінскі і Барыс Цітоў.

1
алекс / Адказаць
20.12.2017 / 16:03
Средняя продолжительность жизни мужчины в России 71 год. Ему как раз 71. И в возросте дожития Путин тащит его в свой предвыборный кардэбалет. Это Россия, детка!))
1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
20.12.2017 / 16:33
Цырк блазна-iдыетау . Як сказау з гэтай нагоды мой знаемы : "Няхай бы ужо партыйную уборшчыцу выставiу , цi уласнага практолага "
1
Янка / Адказаць
20.12.2017 / 16:40
алекс, гэта агульная працягласць жыцця,145 месца ў свеце, " паднялісь з кален" Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 64 гады. За актыўную " апазіцыйную " дзейнасць Жырык быў узнагароджаны рэжымам 5 ардэнамі!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру