20.12.2017 / 22:36

Сын Макея вярнуўся з Нью-Ёрка ў Беларусь удакладнена 48

Падчас падрыхтоўкі матэрыяла пра лёс дзяцей беларускіх чыноўнікаў карэспандэнты «Нашай Нівы» выявілі, што старэйшы сын міністра замежных спраў Уладзіміра Макея змяніў месца працы.

Віталь Макей пераведзены на пасаду намесніка начальніка Упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця ў Галоўным упраўленні шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Віталь Макей.

Між ім і бацькам — тры «прыступкі» па іерархіі міністэрства. Галоўнае ўпраўленне шматбаковай дыпламатыі, дзе працуе Віталь, курыруе намеснік міністра Андрэй Дапкюнас.

Віталь Макей вярнуўся ў Беларусь разам з жонкай Маргарытай і дачкой Марыяй.

Раней сын міністра быў дарадцам па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі пры ААН. Ён быў у падначаленні таго самага Дапкюнаса, тагачаснага прадстаўніка краіны ў ААН.

Штомесячны заробак Макея ў Нью-Ёрку складаў, разам з даплатамі, каля $4000, апроч таго, выдзяляліся службовае жыллё і аўтамабіль.

Яшчэ раней Віталь працаваў першым сакратаром пасольства Беларусі ў Аўстрыі.

БЮ

13
Стэфан / Адказаць
20.12.2017 / 22:45
На самой справа не смешна У будучыні сын Макея жыць у Беларусі не будзе Пускай кайфуе пакуль
1
Юзiк / Адказаць
20.12.2017 / 22:45
У пасольствах се месцы занятыя дзеткамi наменклатуры. Мiж тым даверлвыя абiтурыенты iмкнуцца на факультэт мiжнародных адносiн БДУ.
2
Алексей / Адказаць
20.12.2017 / 22:57
Нормально. Только жаль что в Беларуси только избранным доступно соответствующее обучение и такие должности в таком возрасте....
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру