Урад Літвы вырашыў надаць гораду Тракай (Трокі), што разьмешчаны непадалёк ад Вільні, статус курортнай тэрыторыі.

Міністэрства эканомікі Літвы і Дзяржаўны дэпартамэнт па турызме прапанавалі ўраду надаць Трокам такі статус, мяркуючы, што гэта павысіць канкурэнтазольнасьць гораду ў галіне турызму, тут зьявіцца больш аздараўленчых, турыстычных паслуг, магчымасьцяў для актыўнага і культурнага адпачынку.

Статус курорту ў Літве маюць Біштонас, Друскінінкай (Друскенікі), Нерынга і Паланга. Статус курортнай тэрыторыі мелі да гэага часу Зарасай, Анікшчай, Ігналіна, а таксама вёскі Стрыгалішкіс і Палушэ.

Тракай – гэта ня толькі рэзыдэнцыя князёў у XIV-XV ст і самы вялікі зь літоўскіх замкаў. Сам горад і раён вядомыя сваімі азёрамі і лясамі, 87% зь якіх складаюць хваёвыя. Незвычайны ландшафт, вялікая колькасьць азёраў і чыстае паветра, мноства гістарычных і архітэктурных помнікаў прыцягваюць у Тракай турыстаў з усяго сьвету

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?