Мельбурнская паліцыя распавяла пра затрыманага кіроўцу белага ўседарожніка Suzuki, які сёння здзейсніў наезд на натоўп пешаходаў, паведамляе Sky News. Ім аказаўся 32-гадовы аўстраліец афганскага паходжання. Раней ён ужо быў вядомы паліцыі, меў праблемы з наркотыкамі і рэгулярна наведваў псіхіятра.

Момант затрымання кіроўцы паліцыяй

Прадстаўнікі паліцыі таксама дадалі, што на месцы здарэння быў затрыманы другі падазраваны, які здымаў усё на мабільны тэлефон з моманту пачатку наезду. У яго знайшлі торбу з трыма нажамі. Аднак паліцыя адзначыла, што пакуль сувязь паміж гэтымі мужчынамі не ўстаноўленая.

У чацвер а 16.30 мясцовага часу белы ўседарожнік на вялікай хуткасці ўехаў у натоўп на адной з цэнтральных вуліц Мельбурна. Паводле сведчанняў відавочцаў, аўтамабіль рухаўся праз натоўп каля 15 секунд, а людзі разляталіся пасля ўдараў. У выніку 19 чалавек пацярпелі, 14 з іх шпіталізаваныя, 4, у тым ліку малалетняе дзіця, у цяжкім стане.

Від зверху на месца здарэння пасля спынення машыны

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Спроба наўмыснага забойства».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?