Пра затрыманне Льва Хаюціна, экс-гендырэктара будаўнічай кампаніі «Тамбаз», а цяпер — дарадцы дырэктара, паведамілі дольшчыкі. Інфармацыю пацвердзілі ў Камітэце дзяржкантролю. Падрабязнасці абвінавачвання з'явяцца ў найбліжэйшы час.

«Тамбаз» будаваў жыллё ў Мінску больш за 20 гадоў, у кампаніі была добрая рэпутацыя да гэтага лета, калі спынілася будаўніцтва двух жылых дамоў у комплексе «Аркадзія». Леў Хаюцін у інтэрв'ю распавёў, што прывяло да спынення будаўніцтва і як кампанія спадзяецца выйсці са складанай сітуацыі.

Дольшчыкам было важна, каб «Тамбаз» дабудаваў дамы. Але будаўнікі так і не выйшлі на будпляцоўку. Страціўшы цярпенне, людзі запісалі відэазварот да Лукашэнкі. І напісалі ва ўсе інстанцыі патрабаванні праверыць «Тамбаз».

Дырэктар «Тамбаза» Аляксандр Аўсяннікаў сёння на працоўным месцы. Інфармацыю аб затрыманні Льва Хаюціна ён не каментуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?