Некалькі дзён ужо працягваецца абмеркаванне лагатыпу чэмпіянату свету па шахматах, які ў 2018 годзе пройдзе ў Лондане. Распрацоўвалі дызайн у маскоўскім бюро «Шчука».

Венгерская чэмпіёнка свету С’юзан Полгар напісала: «Хіба можна прапагандаваць шахматы між дзяцей, маючы такі лагатып? Вы сур’ёзна лічыце, што такі лагатып будзе папулярны ў школах».

Іншыя ў пераплеценых нагах шахматыстаў убачылі сцэны з «Камасутры». Яшчэ адзін цікавы момант, што ў шахматы гуляюць на дошцы 8x8, а не 6x6.

Зрэшты, арганізатары чэмпіянату свету задаволеныя, што змаглі прыцягнуць да сябе ўвагу.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?