Праект запісаны, змайстраваны ды спрадусаваны Андрэем Плясанавым, і ягоныя ж рукі з разарванымі кайданкамі на вокладцы.

У складанцы ўзялі ўдзел сем бардаў, або музыкаў, здольных гучаць у фармаце аўтарскай песьні. Акром уласна лідэра P.L.A.N. тут пяюць Зьміцер Бартосік, аўтар славутага «Чарнобыльскага шляху» Кастусь Герашчанка, бялыніцкі блюзмэн Юры Несьцярэнка, Лявон Тышкевіч з Маладэчна, а таксама дэбютант Уладзь Крумін, лідэр гарадзенскага гурта «Здань».

Жаночую бардаўскую песьню бароніць адна Таня Беланогая. На дыску — музыка шчырых пачуцьцяў, без надакучлівага ўжо сьцёбу. І тэмы барды ўздымаюць надзвычай сур’ёзныя, што бачна хоць бы з назваў кампазыцыяў «Чорны май», «Курапаты», «У горадзе чужых назваў». Крыху іронію можна ўлавіць хіба ў Бартосіка ў перапяяным «Вороне» Акуджавы.

Нешта пасьля фільму «Містэрыя арганізму» яна сур’ёзна зусім не ўспрымаецца. Бартосік, дарэчы, перапеў на беларускі манер і Нікіціна. І ўсё ў перакладзе Барадуліна. Цікавы праект, зь якога можна атрымаць уяўленьне пра стан сучаснай аўтарскай песьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?