Стала вядома, што генерал-лейтэнанту і старшыні праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалаю Чаргінцу прысвоена званне ганаровага жыхара Мінска. Рашэнне прыняў гарадскі савет дэпутатаў.

За што так адзначылі Чаргінца? Як такога ж дабіцца іншым мінчукам?

Мы задалі гэтае пытанне самому генералу.

«Працаваць трэба чэсна, з душой, — сказаў Чаргнінец — Я ж сам нарадзіўся ў Мінску, жыццё адрабіў у Мінску, бачыў, як немцы яго знішчылі, цэглу цэлую збіраў тады, калі горад адбудоўвалі. Напэўна, саспеў да гэтага [звання], заўважылі мяне, вось. А адзначаць ніяк не буду — я цяпер у Віцебску, у камандзіроўцы. Дзе ж ты тут адзначыш? Стомленасць — цэлы дзень круціўся. Кавы вып'ю мо». 

У кастрычніку Мікалай Чаргінец адзначыў сваё 80-годдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?