У выходныя характар надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Чакаюцца моцны вецер і павышэнне тэмпературы. Пра гэта Tut.by распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

23 снежня ў суботу ноччу і раніцай у многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег. Днём у заходніх і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з дажджом. На асобных участках дарог галалёдзіца. Істотны дыскамфорт удзень будзе дадаваць моцны парывісты вецер, па паўночна-заходняй палове парывы ветру могуць дасягаць 15—20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -5°С, максімальная днём -2 — +4°С.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), ноччу і раніцай па паўночным усходзе месцамі моцныя ападкі. Слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -4°С па ўсходзе да +4°С па паўднёвым захадзе; максімальная днём 0 — +6°С, па паўднёвым захадзе да + 8°С. Нягледзячы на станоўчыя дзённыя тэмпературы з улікам моцнага парывістага ветру, па адчуваннях тэмпература камфортнасці будзе ніжэйшай.

25 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Па паўночна-ўсходняй палове слабыя туман і галалёд. Ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +3°С, максімальная днём 0 +6°С; па паўднёвым захадзе ноччу +4 +6°С, днём +7 — +8°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0