25.09.2008 / 13:51

Сідорскі паедзе ў Лёндан 2

Прэм'ер-міністр ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на першым Беларускім інвестыцыйным форуме ў Лондане

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на першым Беларускім інвестыцыйным форуме 18 лістапада ў Лондане, паведамляе МЗС Беларусі.

Удзел у форуме возьмуць кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, галіновых канцэрнаў, прадпрымальніцкіх саюзаў, вядучых прадпрыемстваў, зазначае прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

Паводле інфармацыі кампаніі "Эвентыка", што з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства з брытанскага боку, у склад беларускай дэлегацыі таксама ўвойдуць намеснік прэм\'ер-міністра Андрэй Кабякоў, міністр фінансаў Андрэй Харкавец, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Віктар Мацюшэўскі.

Апрача таго, удзел у працы форуму возьме прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Томас Міраў, генеральны сакратар Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) Панічпакдзі Супачаі, брытанскі эканаміст лорд Роберт Скідэльскі.

"Беларускі інвестыцыйны форум з'яўляецца унікальнай магчымасцю для вядучых прадстаўнікоў інвестыцыйных і дзелавых колаў для знаёмства з ключавымі фігурамі ўрада і бізнесменамі з Беларусі", — зазначана ў паведамленні.

У ходзе форуму плануецца правядзенне шэрагу тэматычных секцый: "Прамысловасць, нафтахімічны комплекс і энергетыка", "Развіццё фінансавых рынкаў і фінансавых інстытутаў", "Аграпрамысловы комплекс, харчовая і лёгкая прамысловасць", "Рэгіёны, свабодныя эканамічныя зоны, малы і сярэдні бізнес".

0
Стась з Менску / Адказаць
25.09.2008 / 23:00
Вось тут уж яўна Лорд Бэлл пастараўся! Добра, што Беларускі інвестыцыйны форум удбудзецца ў Лондане, шкада толькі, што Беларусь там прадстаўляюць такія "твары".
0
wint / Адказаць
26.09.2008 / 02:22
Трэба было Лябедзьку адправiць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру