У сувязі з гэтым распрацаваны праект ведамаснага дакумента, які неўзабаве адменіць загад ад 29 снежня 1993 года «Аб пераліку цяжкіх работ і работ са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забараняецца выкарыстанне працы жанчын», паведамляе сайт міністэрства.

«Мы выступаем супраць любых абмежаванняў і за роўныя магчымасці для жанчын і мужчын. Таму і адбываецца перагляд дакументаў Міністэрства аховы здароўя на наяўнасць прыкмет дыскрымінацыі. Праект дакумента, які пазбаўляе сілу папярэдні, што ўключаў каля 450 відаў работ, размешчаны на афіцыйным сайце», — адзначыла Аксана Сівак, намеснік міністра аховы здароўя па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.

Што ўваходзіла ў спіс забароненых для жанчын работ:

  • металаапрацоўка
  • будаўнічыя, мантажныя і рамонтна-будаўнічыя работы
  • горныя работы
  • геолагаразведачныя і тапографа-геадэзічныя работы
  • працы па здабычы нафты і газу
  • працы па чорнай і каляровай металургіі
  • рамонт абсталявання электрастанцый і сетак, электратэхнічная вытворчасць
  • вытворчасць абразіваў
  • радыётэхнічная і электронная вытворчасць
  • агульныя прафесіі электроннай тэхнікі
  • прафесіі хімічных вытворчасцяў
  • прафесіі вытворчасцяў харчовай прадукцыі
  • прафесіі тытунёва-махоркавай і ферментацыйнай вытворчасці
  • працы на чыгуначным транспарце і метрапалітэне, аўтамабільным, марскім, рачным транспарце
  • паліграфічная вытворчасць
  • сельская гаспадарка

Па словах народнага дэпутата Украіны з падкамітэту па пытаннях гендарнай роўнасці і недыскрымінацыі парламенцкага Камітэта па пытаннях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін Ірыны Суславай, забароны былі ўведзеныя ў савецкія часы і засталіся Украіне ў спадчыну ад СССР.

Цяпер дакумент накіраваны на ўзгадненне з Мінсацпалітыкі, Мінэнергавугалю, Нацыянальнай Акадэміяй медыцынскіх навук Украіны, прафсаюзамі і працадаўцамі. Пасля праходжання ўсіх узгадненняў ён будзе накіраваны на дзяржаўную рэгістрацыю ў Мінюст. А пасля дзяржаўнай рэгістрацыі і афіцыйнага апублікавання дакумент уступіць у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?