Цана нафты гатунку Brent дасягнула 65 даляраў за бараль. Па стане на 22:25 на біржы ICE яна таргавалася па $65,22.

Па 65 даляраў Brent таргавалася 12 снежня (упершыню з чэрвеня 2015 года), потым было кароткачасовае зніжэнне.

Brent — пакуль эталонная марка нафты, яна здабываецца ў Паўночным моры. У Амерыцы здабываецца нафта WTI.

У канцы лістапада краіны АПЕК працягнулі пагадненне аб скарачэнні здабычы нафты на дзевяць месяцаў - да канца 2018 года. Гэта пагадненне падтрымалі краіны, якія не ўваходзяць у картэль, у тым ліку Расія. Рашэнне скараціць нафтаздабычу прымаецца другі раз. Упершыню такая здзелка была заключана ў канцы 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0