Тыбар Фішар

Тыбар Фішар

У расійскім горадзе Кемерава настаўніца задала вучням сёмага класа гімназіі №1 прачытаць аповесць з эратычным зместам і напісаць па ім сачыненне. Пра гэта паведамляе партал Vse42.

Бацькі вучняў пабачылі, што іх дзецям быў зададзены твор «Калекцыйная рэч» пісьменніка Тыбара Фішэра. Азнаёміўшыся з кнігай і пабачыўшы ў ёй сцэны інтымнага зместу, бацькі забаранілі чытаць твор сваім дзецям.

Таксама яны звярнуліся да настаўніцы з просьбай растлумачыць сітуацыю. Педагог адказала, што збіраецца з вучнямі дзякуючы твору «разглядаць паняцце вечнасці мастацтва і цыклічнасці часу». 

У прэс-службе адміністрацыі Кемерава заявілі, што гарадское ўпраўленне адукацыі стварыла камісію, якая будзе разбірацца ў сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0