Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Бязвізавы рэжым у Гродне і ў Брэсце будзе прадоўжаны да 10 дзён, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна.

— Цяпер на завяршальнай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект указа кіраўніка дзяржавы, які тычыцца ўстанаўлення бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Гаворка ідзе пра Брэст і Гродна, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыях, дзе бязвізавы рэжым будзе прадоўжаны да 10 дзён, - сказаў віцэ-прэм'ер.

Пасля гэты тэрмін таксама можа быць павялічаны, дадаў ён. Па словах Анатоля Калініна, гэтыя меры будуць садзейнічаць павелічэнню патоку замежных турыстаў у Беларусь.

Бязвізавы рэжым у Гродне быў уведзены ў мінулым кастрычніку. Зараз замежнікі могуць без візы прыязджаць на тэрыторыю Аўгустоўскага канала і прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Уехаць у бязвізавую зону турысты могуць праз тры кантрольна-прапускныя пункты: з боку Польшчы — «Лясная»/«Рудаўка» і «Брузгі»/«Кузніца Беластоцкая», а з боку Літвы праз пункты пропуску «Прывалка»/«Швяндубрэ» і «Прывалка»/«Райгардас». Нядаўна ў Гродне сустрэлі 50-тысячнага бязвізавага турыста.

У Брэсцкай вобласці бязвіз дзейнічае на беларуска-польскім пераходзе «Пярэраў — Белавежа». Турыстам дастаткова мець пры сабе пашпарт і дакумент, які пацвярджае права замежнага грамадзяніна на наведванне НП «Белавежская пушча» — знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі яны могуць 3 дні.

12 лютага ў Беларусі запрацаваў пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Скарыстацца гэтай магчымасцю могуць толькі тыя, хто прыляціць у аэрапорт Мінск на міжнародным рэйсе. Па бязвізу ў Беларусь у гэтым годзе прыляцелі каля 80 тысяч турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?