ДТЗ са смяротным вынікам у сталіцы адбылося каля гадзіны ночы. Аўтамабіль «Фальксваген Пола», за рулём якога быў кіроўца Uber, збіў пешахода на пешаходным пераходзе, піша Tut.by.
23 снежня каля гадзіны ночы 26-гадовы кіроўца рухаўся па вуліцы Ванеева з боку праспекта Ракасоўскага ў напрамку вуліцы Маякоўскага.
«На скрыжаванні з 2-м Веласіпедным завулкам аўтамабіль збіў 57-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе (святлафор быў у жоўтым мільгаценні) злева направа па ходзе руху аўтамабіля», паведамілі ў ДАІ Мінска. У выніку ДТЗ пешаход загінуў на месцы здарэння.
0
0
0
0
0
0