Алег Дулуб вывеў «Крумкачоў» у вышэйшую лігу, фота Сяргея Гудзіліна

Алег Дулуб вывеў «Крумкачоў» у вышэйшую лігу, фота Сяргея Гудзіліна

Паводле інфармацыі pressball.by, Алег Дулуб, які пакінуў адэскі «Чарнаморац», можа ўзначаліць БАТЭ. Каб пакінуць ўкраінскі клуб, трэнеру прыйшлося вярнуць усе грошы, заробленыя за чатыры месяцы. Цяпер Дулуб знаходзіцца ў ЗША, дзе жыве яго дачка.

Беларускі спецыяліст ўзначаліў «маракоў» 4 верасня, а яго кантракт быў разлічаны да канца сезона. Пад кіраўніцтвам Дулуба «Чарнаморац» правёў 12 матчаў у чэмпіянаце Украіны, у якіх атрымаў 3 перамогі і 7 нічыіх, што дазволіла камандзе пакінуць «зону вылету».

У Беларусі Дулуб працаваў з «Крумкачамі», вывеўшы іх у вышэйшую лігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0