Больш за 100 чалавек, паводле папярэдніх звестак, загінулі ў выніку трапічнага шторму, які абрынуўся на поўдзень Філіпін. Дзясяткі людзей прапалі без вестак.
Шторм Тэмбін прывёў да паводак і селяў у некалькіх раёнах выспы Мінданаа.
Хуткасць ветру падчас шторму дасягала 80 км/г, зараз шторм накіроўваецца да паўднёвай часткі выспы Палаван. Пасля гэтага ён, як чакаецца, працягне рух на захад.
Асабліва моцна пацярпелі філіпінскія гарады Тубад і Піапага, дзе многія дамы былі пахаваныя пад кучамі камянёў.
Прадстаўнік паліцыі ў Тубадзе распавёў Франс прэс, што ў горадзе загінулі прынамсі 19 чалавек.
«Узровень вады ў рацэ падняўся і вялікая частка дамоў былі змытыя. Вёскі больш няма», - распавёў ён.
Ён дадаў, што добраахвотнікі спрабуюць адкапаць целы людзей з бруду ў вёсцы Далама.