Reuters.com

Reuters.com

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон запатрабавалі вяртання расійскіх афіцэраў у склад Сумеснага цэнтра кантролю і каардынацыі рэжыму спынення агню (СЦКК) на Данбасе. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай на сайце ўрада Германіі.

У дакуменце гаворыцца, што СЦКК грае важную ролю ў падтрымцы назіральнікаў АБСЭ і кантролі за пагадненнямі аб спыненні агню. «Яны [Меркель і Макрон] патрабуюць вяртання расійскіх афіцэраў у Сумесны цэнтр кантролю і каардынацыі рэжыму спынення агню (СЦКК)», — гаворыцца ў заяве.

«Канцлер Германіі Меркель і прэзідэнт Францыі Макрон заклікаюць абодва бакі канфлікту выканаць свае абавязкі і як мага хутчэй рэалізаваць дамоўленасці, якія яны падпісалі, каб змякчыць пакуты насельніцтва, якое нясе асноўны цяжар пакут у цяперашняй сітуацыі», - заявілі лідары дзвюх краін.

Яны запатрабавалі таксама выканаць дамоўленасці пра абмен палоннымі і адвод цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання. Меркель і Макрон віталі заключэнне пагаднення аб спыненні агню на навагоднія святы.

Раней Меркель правяла тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. У Пуціна канцлер пацікавілася прычынамі вываду расійскіх афіцэраў з СЦКК на Данбасе. Абодва лідары, як паведаміла прэс-служба Крамля, дамовіліся і далей абмяркоўваць пытанні для аднаўлення паўнавартаснай працы СЦКК.

Падчас перамоваў з Парашэнкам бакі прыйшлі да высновы, што расійскія афіцэры павінны вярнуцца ва Украіну для далейшай працы, паведаміў сайт урада ФРГ.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?