Як паведаміла 25 верасня прэс‑служба кіраўніка беларускай дзяржавы, на імя Аляксандра Лукашэнкі паступілі »лісты з асабістымі зваротамі прэзідэнтаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сяргея Багапша і Эдуарда Какойты з просьбай аб прызнанні Беларуссю незалежнасці іх рэспублік».

«Кіраўнікам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі накіраваны адказы, дзе выкладзена пазіцыя беларускага боку па гэтым пытанні», — паведамляе прэс‑служба, не канкрэтызуючы сутнасць гэтых адказаў.

Нагадаем, 19 верасня ў інтэрв’ю заходнім журналістам А.Лукашэнка заявіў аб магчымасці разгляду Беларуссю пытання аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Паводле слоў прэзідэнта, ён хацеў бы, каб сваю думку па гэтым пытанні выказаў новы парламент, выбары якога пройдуць 28 верасня. «Можа, у іх будуць нейкія іншыя аргументы і факты, якіх я не ведаю, — заўважыў А.Лукашэнка. — Я лічу, што нас ніхто не падганяе, мы спакойна можам разабрацца ў сітуацыі. Пройдзе пэўны час, і мы, абмеркаваўшы гэтае пытанне, прымем адпаведнае рашэнне».

Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў: «Калі хтосьці думае, што прызнанне Беларуссю Абхазіі і Асеціі — гэта фактар падтрымкі Расіі і толькі, той памыляецца».

24 верасня ў інтэрв’ю БелаПАН расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Расія зацікаўлена ў прызнанні Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Паводле слоў дыпламата, Расія разумее, што «працэс не павінен моцна нагнятацца і паскарацца». «Мы лічым, што Беларусь павінна разабрацца ў сваіх цяпер існуючых адносінах з гэтымі анклавамі, што можа быць у перспектыве, і асэнсавана да гэтага пытання падыходзіць», — падкрэсліў А.Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?