Легалізацыя крыптавалют ў еўразоне выключаецца, паколькі ўкладанні ў іх маюць высокую рызыку хуткіх страт. Такую заяву зрабіў член рады дырэктараў Бундэсбанка Карл Людвіг Тыле, паведамляе Finanzen.net.

Паводле яго слоў, Цэнтральны банк ФРГ нават не разглядае магчымасць увядзення ў абарачэнне крыптавалют, аналагічных цяпер існуючым. Ён адзначыў, што тэхналогія блокчэйн «занадта дарагая» і «непрыдатная для плацяжоў».

«Наша валюта, еўра, у асноўным заснавана на даверы. З даверам лёгка гуляць, але яго цяжка заваяваць», — сказаў Тыле.

Нацыянальныя банкі краін не задавальняе ў крыптавалютах іх няўстойлівасць і вялікая амплітуда хуткага росту кошту і не менш хуткага абясцэньвання. Так на гэтым тыдні курс біткойна падаў некалькі разоў больш чым на 10% у дзень. У сераду, 20 снежня, кошт знізіўся на 13% — з 18,7 тысячы даляраў да 16,6 тысячы даляраў.

А ў ноч на пятніцу, 22 снежня, курс біткойна ўпаў на 15%, дасягнуўшы ўзроўню ў 13 тысяч 48 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?