З сёняшняга дня ўступіў у дзеянне Дэкрэт кіраўніка дзяржавы нумар 338 «Пра падатковае кансультаванне», які прадугледжвае з'яўленне ў краіне новай прафесіі — падатковага кансультанта, паведамляе Белта.

Каб атрымаць кваліфікацыйны атэстат, які дае права займацца гэтым тыпам дзейнасці, давядзецца здаваць іспыт у Міністэрстве па падатках і зборах. Ведамства ўжо рыхтуе метадалогію правядзення першага іспыту.

Правам аказваць такія паслугі будуць надзеленыя індывідуальныя прадпрымальнікі і камерцыйныя структуры, якія маюць у сваім штаце мінімум аднаго атэставанага падатковага кансультанта. Яны змогуць выступаць у ролі пасярэдніка паміж падатковымі органамі і бізнэс-структурамі з мэтаю змяншэння колькасці памылак у выкананні нормаў падатковага заканадаўства і «зніжэння карупцыйнай рызыкі», гаворыцца ў Дэкрэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0