Сайт flightradar24.com, які адсочвае ўсе грамадзянскія рэйсы ў паветры па ўсім зямным шары з нагоды Калядаў уключыў у свой спіс незвычайны паветраны аб'ект. У дадзены момант ён знаходзіцца над Аўстраліяй на вышыні 12,6 кіламетра і рухаецца ў паўночна-заходнім кірунку з хуткасцю 1474 кіламетры ў гадзіну.

Інфаграфіка Flightradar24.com

Інфаграфіка Flightradar24.com

Калі вы ведаеце кагосьці, хто не верыць у існаванне Санта Клауса, Святога Мікалая, Зюзі ці Дзеда Мароза — у вас ёсць шанец паказаць яму фізічны доказ іх існавання, бо ў гэтага сайта — найбольш дакладная і правераная інфармацыя па ўсіх паветраных аб'ектах. Першым у Беларусі пра палёт Санты паведаміў Алесь Пілецкі ў сваім ФБ-акаўнце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0