Новы канцлер Аўстрыі Себасціян Курц заявіў, што Еўрасаюз павінен перагледзець сваю палітыку ў пытанні размеркавання мігрантаў. Ён лічыць, што існуючая сёння палітыка краінных квот, уведзеная два гады таму гэта няправільны шлях, паведамляе «Die Zeit».

Себасціян Курц

Себасціян Курц

«Калі мы далей працягнем ісці гэтым шляхам, мы даб'емся толькі далейшага расколу ў ЕС. Дзяржавы-сябры арганізацыі мусяць самі вырашаць, колькі людзей ім прымаць — і ці прымаць увогуле», — сказаў палітык.

Паводле ягоных словаў, далейшыя дыскусіі пра квоты ўвогуле беззмястоўныя.

«Мігранты на сваім шляху ў Еўропу не хочуць у Балгарыю ці Венгрыю — з большага яны жадаюць трапіць у Нямеччыну, Аўстрыю ці Швецыю», — адзначыў Курц. Ён лічыць, што паколькі мяжа паміж эканамічнымі мігрантамі і ўцекачамі зараз размытая, то лепш дапамагаць ім унутры іх уласных краін, а калі не атрымліваецца гэта — то ўнутры іх краін-суседак.

Паводле даных Еўрастату, 60 працэнтаў усіх мігрантаў, якія прыбываюць у ЕС, просяць аб наданні прытулку ў Нямеччыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0