Мінскія крамы і гандлёвыя цэнтры перад Новым годам праводзяць дні распродажаў са зніжэннем коштаў да 50 і нават 70 працэнтаў на некаторыя віды тавараў, паведамляе Белта.

ААТ «ЦУМ Мінск» 28 снежня прапануе зніжку 20% на нехарчовыя тавары, ААТ «ГУМ» — 22% на нехарчовыя тавары і на 5% на харчовую групу.

Трымальнікі дысконтных карт ГУМа 25, 26 і 27 снежня змогуць купіць нехарчовыя тавары са зніжкай 25%, а таксама харчовыя са зніжкай 7%.

ТКУП «Універмаг Беларусь» праводзіць акцыю па зніжэнні коштаў на 20% на нехарчовыя, на 5% на харчовыя тавары 26 снежня. 24 снежня для ўсіх пакупнікоў зніжка складае 22% на нехарчовую групу, а для тых, хто прыйшоў у навагодніх шапках, масках ці іншай падобнай атрыбутыцы — 25%. Для трымальнікаў дысконтных карт днямі зніжак будуць 29, 30 і 31 снежня (тавары патаннеюць на 22%, харчовыя — на 5%).

ТАА «Гандлёвы дом» На Нямізе «зніжае цэны кожную сераду, суботу і нядзелю снежня на 22% на нехарчовыя тавары і на 5% на прадукты харчавання. Трымальнікі дысконтных карт кожную пятніцу атрымаюць зніжку да 25% на нехарчовыя тавары.

У УП «Кірмаш» зніжкі 22% даступныя кожную сераду і пятніцу. Крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» прапануюць скідкі ад 5% да 50% да 31 снежня. ААТ «Трыкатажгандаль» (вул. Платонава, 30/2) прадаюць тавары асобных вытворцаў са зніжэннем цэн ад 35% да 70% да 31 снежня.

ТАА «Старт-Х» (вул. Даўгабродская, 26) кожны панядзелак аб'яўляе зніжкі на 20% (на парфумерыю і мыйныя сродкі пры куплі ад двух адзінак), кожную сераду на 15%, а кожную пятніцу на 17% — на тавары коштам больш Br1. Па 31 снежня тут можна зэканоміць да 35% ад кошту пры куплі асобных груп тавараў і 18% пры набыцці халадзільнікаў «Атлант».

ТААА «Севяранка» (вул.Ангарская, 38) прадаставіць скідкі 15% на асобныя групы тавараў 28 і 29 снежня; ТАА «Вільня-1» (вул. Каліноўскага, 55) — 15% на некаторыя групы тавараў па 31 снежня; ЗАТ «Сандрык» (прасп. Газеты «Праўда», 40) — 15% - 25 і 26 снежня; ЗАТ «1000 дробязяў» (ул.Калинина, 1) — 15% - кожны чацвер; ТАА «Дзіцячы свет» (Лагойскі тракт, 25/1) — ад 10% да 25% — па 31 снежня; ТДА «Вераніка» (вул. Прытыцкага, 38) — 15% — 26 і 28 снежня і 35% на асобныя групы тавараў.

ЗАТ «Гаспадар і Гаспадыня» (прасп. Незалежнасці, 131/1) прапануе зніжку 20% кожную сераду; ТЗАО «Волат» (вул. Прытыцкага, 32) — кожную сераду і чацвер (15%); ТАА «Гандлёвы дом» Дзюймовачка «(вул. Прытыцкага, 40) — кожную суботу і нядзелю (20%);

ЗАТ «Лянок» (прасп. Незалежнасці, 46) — кожную сераду і суботу (18%); ЗАТ «Для дома» (вул. Ландэра, 4) — кожны чацвер і суботу (15%); ЗАТ «Сантэхабсталяванне» (вул. Шчарбакова, 30) — 28 і 30 снежня на ўсе тавары, акрамя акцыйных, уцэненыя і лічыльнікаў газу «Гранд 1,6» (20%).

ЗАТ «Універсам Кунцаўшчына» (вул. Матусевіча, 75) 24 і 25 снежня прапануе пакупнікам скідкі на ўсе нехарчовыя тавары (15%). Акрамя таго, кожны панядзелак у аддзеле «Будоўля» тавары можна набыць на 10% танней. Кожны аўторак такая жа зніжка прадугледжаная ў аддзеле «Тавары для дома і насенне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?