«Сёння, у святочны дзень, адкрылі дошку Рыгору Барадуліну на доме, дзе ён пражыў 34 гады. Сабралася шмат людзей — у асноўным, мясцовых жыхароў і суседзяў. Прамаўляла жонка Валянціна Міхайлаўна Барадуліна, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, аўтар дошкі скульптар Ігар Засімовіч, паэты Уладзімір Някляеў і Міхась Скобла, мастак Аляксей Марачкін», паведаміў у сваім фэйсбук-акаўнце Глеб Лабадзенка.

Фота Глеба Лабадзенкі.

Фота Глеба Лабадзенкі.

«Справа зробленая — як гара з плеч, асабліва цешуся, што паспелі да Калядаў. Роўна ў гэтыя дні два гады таму мы адкрывалі «валун сівы і крыж на валуне» на магіле дзядзькі Рыгора ва Ушачах. Цяпер троху спакайней, што ўдалося хоць нешта зрабіць для ягонай памяці», — дадаў ён.

Глеб Лабадзенка таксама выразіў падзяку «тым 145 АСОБАМ, якія ахвяравалі на гэтую дошку праз сайт talaka.by. Гэта МЫ яе павесілі, не наракаючы, што нехта там нам не вешае і не робіць».

Наступнай справаю, вартаю неадкладных дзеянняў, паводле Глеба Лабадзенкі, павінна стаць з'яўленне мемарыяльнай дошкі на доме па вуліцы Максіма Танка, дзе больш за 20 гадоў пражыў у Менску Васіль Быкаў.

«Стварылі разам памятную дошку Барадуліну — створым і Быкаву!» — напісаў ён.

Збор сродкаў на гэта адкрыты тут: https://www.talaka.org/projects/2647/fund

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?