25.12.2017 / 10:15

Бубнач The Beatles атрымае рыцарскае званне — праз 20 год пасля Пола Макартні 3

Рынга Стар атрымаў запрашэнне ў Букінгемскі палац, дзе яго павінны пасвяціць у рыцары. Як і іншы ўдзельнік The Beatles Пол Макартні, ён атрымае права далучыць да свайго імя тытул «сэр».

Рынга Стар. Фота trbimg.com.

Фармальна аб пасвячэнні 77-гадовага Рынга Стара абвесцяць на гэтым тыдні, але ліст бубнач The Beatles атрымаў яшчэ некалькі тыдняў таму, паведамляе РБК са спасылкай на The Sun.

Па словах блізкага сябра яго сям'і, для музыкі гэтая навіна стала «громам сярод яснага неба», але сам ён моцна натхнёны гэтым фактам.

Крыніца газеты паведаміла, што пасвячэнне Рынга Стара ў рыцары стане прызнаннем велізарнага ўкладу The Beatles у развіццё музыкі. «Шкада, што не атрымаецца гэтак жа адзначыць Джона Ленана і Джорджа Харысана», — заявіў ён. Пола Макартні пасвяцілі ў рыцары яшчэ ў 1997 годзе.

Рынга Стар, якога насамрэч клічуць Рычард Старкі, фактычна не атрымаў адукацыі, але затое навучыўся граць на барабанах і цяпер з'яўляецца ўладальнікам €340 млн. Да гурта The Beatles ён далучыўся ў 1962 годзе, замяніўшы Піта Беста. На той момант Рынга Стару было 22 гады.

Маладыя The Beatles. Фота GETTY/CONTRIBUTOR.

Як адзначае выданне, Стар не напісаў столькі песень, колькі іншыя ўдзельнікі гурта, але затое прыдумаў выраз Hard Day's Night (вечар цяжкага дня).

nn.by

0
Рэзоннае пытанне / Адказаць
25.12.2017 / 10:59
Заслужана! А па-чэснаму трэба было ўсім бітлам адначасова!
0
Петр / Адказаць
25.12.2017 / 14:43
Здорово! Сейчас музыка Битлз кажется совсем простой и предсказуемой. Но это лишь потому, что они были первыми. Они заложили фундамент, на котором впоследствии выстроился весь рок 60-80-х.
0
Реальный / Адказаць
26.12.2017 / 14:17
Леннон в гробу перевернется, когда узнает, что инструмент Стара - бубен. Странно, но хоть как-то объяснимо присвоение рыцарского достоинства барабанщику. Но бубнарю... это перебор даже 20 лет спустя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру