25.12.2017 / 10:51

Прэзідэнт Гватэмалы абвясціў пра перанос у Іерусалім пасольства ў Ізраілі 29

Прэзідэнт Гватэмалы паведаміў, што пасольства яго краіны ў Ізраілі будзе перанесена ў Іерусалім. Канкрэтных тэрмінаў ажыццяўлення гэтага кроку Джымі Маралес не назваў.

Прэзідэнт Гватэмалы Джымі Маралес абвясціў, што амбасада гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны ў Ізраілі будзе перанесена з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Адпаведная заява апублікавана ў ноч на 25 снежня на афіцыйнай старонцы прэзідэнта ў фэйсбуку, паведамляе DW.

Такім чынам, Гватэмала стала першай краінай, якая падтрымала заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля.

Маралес зазначыў, што даручыў міністру замежных спраў Сандры Ховель арганізаваць перанос амбасады Гватэмалы ў Іерусалім, аднак не назваў канкрэтных тэрмінаў. Да такога рашэння прэзідэнт прыйшоў пасля размовы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.

Напярэдадні Маралес напісаў у твітары, што Ізраіль з'яўляецца важным супрацоўнікам Гватэмалы, а таму краіна павінна яго падтрымліваць.

Гватэмала была адной з дзевяці краін, якія прагаласавалі супраць прыняцця Генасамблеяй ААН рэзалюцыі, якая заклікае ЗША перагледзець рашэнне аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля. За прыняцце дакумента прагаласавалі 128 дзяржаў.

nn.by

17
Рэзоннае пытанне / Адказаць
25.12.2017 / 11:03
Не бачу сэнсу хрысціянам не падтрымаць габрэеў Ізраіля! Мусульмане дэскрэдытавалі сябе сваім ісламскім тэрарызмам!
16
Блрс / Адказаць
25.12.2017 / 11:22
Не бачу сэнсу хрысціянам Беларусі не падтрымаць хрысціян Палестыны! Яўрэі дыскрэдытавалі сябе сваім «распні яго».
18
Слава / Адказаць
25.12.2017 / 12:06
Я за Израиль ,Иерусалим был и будет столицей Израиля !!!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру