У Давыд-Гарадку галоўную ялінку ўпрыгожылі дзіцячымі тапачкамі: «У кагосьці яшчэ стаіць такая ганебшчына?» ФОТАФАКТ
Жыхары Давыд-Гарадка абураныя беднасцю ўпрыгожванняў гарадской ялінкі.
Вось, што напісалі аўтары здымкаў, якія апублікавала «Медыя-Палессе»:
«Зірніце, калі ласка, на гарадскую ялінку ў Давыд-Гарадку! Дзе-небудзь яшчэ ўпрыгожваюць ялінкі дзіцячымі граблямі, вёдрамі, тапачкамі і іншым глупствам? У кагосьці яшчэ стаіць такая ганебшчына на плошчы?»
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ