25.12.2017 / 14:27

Алексіевіч асудзіла спробы кіраўніка ФСБ апраўдаць дзейнасць чэкістаў 84

Літаратары і дзеячы культуры выступілі супраць адраджэння таталітарных традыцый мінуўшчыны і рэабілітацыі дзейнасці чэкістаў. 

Святлана Алексіевіч. Фота belnovosti.by.

Нагодай для іх заявы стала інтэрв'ю кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава, якое ён нядаўна даў «Российской газете». Заяву падпісалі больш за 80 чалавек — сябры асацыяцыі «Свабоднае слова», а таксама літаратары, якія далучыліся да іх, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на colta.ru.

Пад заявай падпісаліся лаўрэат Нобелеўскай прэміі пісьменніца Святлана Алексіевіч, пісьменнікі Віктар Шандаровіч, Дзяніс Драгунскі, Людміла Уліцкая, літкрытык Аляксандр Архангельскі, паэты Сяргей Гандлеўскі, Леў Рубінштэйн і іншыя.

Інтэрв'ю Бортнікава яны расцэньваюць «як важны этап у кампаніі па рэабілітацыі дзейнасці чэкістаў, як імкненне адкрыта вывесці працэс паўзучай сталінізацыі на дзяржаўны ўзровень».

«Спробы апраўдаць дзяржаўны тэрор, які ажыццяўляў ВЧК-АДПУ-НКУС-МДБ, што забраў жыцці мільёнаў нявінных грамадзян нашай краіны, мы лічым недапушчальнымі», — гаворыцца ў заяве. 

Інтэрв'ю Бортнікава з'явілася 20 снежня — у дзень нараджэння бальшавіцкай ВЧК. У гутарцы дырэктар ФСБ заявіў, што не варта «адхрышчвацца ад слова чэкіст», бо гэта «ўсё адно што даводзіць да агульнага забыцця пакаленні нашых папярэднікаў».

Калі гаворка ішла пра сталінскія рэпрэсіі 1930-х гадоў, Бортнікаў звяртаў увагу на чысткі ў НКУС, а не на масавыя рэпрэсіі іншых грамадзян. Ён дадаў, што «архіўныя матэрыялы сведчаць пра наяўнасць аб'ектыўнага боку ў значнай частцы крымінальных спраў, у тым ліку тых, якія ляглі ў аснову вядомых адкрытых працэсаў». 

nn.by

31
что это было? / Адказаць
25.12.2017 / 14:35
Где ФСБ. где чекисты. где Алексиевич? Она в  современной Беларуси живет. где все нормально? 
60
мінак / Адказаць
25.12.2017 / 14:54
На сталінскіх рэпрэсіях графаман Салжэніцын зрабіў сабе літаратурную кар'еру. Цяперашнія лжэпалітолагі і псеўдалітаратары і далей топчаць па пратоптанай дарозе. Але Францыя лягла за месяц вайны і абвер сыграў важкую ролю у перамозе Нямечынны. У  1941 годзе некалькі мільёнаў савецкіх ваяроў здаліся ў палон. Власаў стварыў нават Расейскую Освободітельную армію, былі дывізі казакаў,што служылі немцам... У 1991 годзе ў выніку дзяржаўнага пераварота ў Белавежскай пушчы быў разбураны Савецкі Саюз, сотні міліёнаў савецкіх людзей зрабіліся людзьмі без будучыні... І ўсе гэтыя падзеі адбыліся таму, што  ВЧК і НКВД-- КГБ не выканала сваю работу як трэба. А сёння прадаўшыеся агенты ўплыву і далей вядуць сваю разбуральную працу. Даўно пара іх сабраць і накіраваць на перавыхавання на Беламорканал і Калыму.
23
Žvir / Адказаць
25.12.2017 / 15:06
імкненне адкрыта вывесці працэс паўзучай сталінізацыі на дзяржаўны ўзровень».
https://nn.by/?c=ar&i=202316
Heta zrabilasia mahčymym praz toje, što nie bylo ū svoj čas "čyrvonaha Niurnbierha". Nie paspieū adbycca taki praces. Paslia razvalu CCCP i karotkačasovaj razhublienasci "haspadaroū" žyccia, nastaū čas čekisckaj reakcyi, faktyčna čekisckich dyktatur u Bielarusi i Rasieji. Tamu varta čakac` na daliejšy ichny nastup. Bo im niama, jak i nikoli nie bylo, čym trymacca va ūladzie, akramia jak teroram i hvaltam.
Паказаць усе каментары/ 84 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру