25.12.2017 / 17:17

Лукашэнка заўтра едзе ў Маскву на нефармальную сустрэчу лідараў краін СНД 11

ria.ru

26 снежня ў Маскве пройдзе нефармальная сустрэча лідараў краін — удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Крамля.

У сустрэчы прымуць удзел прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.

Кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2017 годзе і абмяняюцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах.

На сайце прэзідэнта Беларусі пакуль няма дадзеных пра паездку ў Маскву на гэту сустрэчу.

1
Лёха Головин (Минск ) / Адказаць
25.12.2017 / 17:25
Дайце -- Дзенег !!! )))
1
Redo / Адказаць
25.12.2017 / 17:29
Просто решили устроить пьянку по поводу приближающегося праздника. Баня, девки водка - все по полной программе... :)))))
0
Верны / Адказаць
25.12.2017 / 19:11
Верны напрыклад знае навошта Лукашэнка. Каб парад прымаць і іншыя прадстаўленія важныя рабіць для наведзенія парадку на Зямлі. А зачэм СНД?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру