Паводле сацыёлягаў, нэгатыўнае стаўленьне расейцаў да ЗША, Эўрасаюзу, Украіны і Грузіі ў верасьні дасягнула піку.

У верасьні 67 працэнтаў удзельнікаў апытаньня заявілі пра тое, што кепска ставяцца да ЗША, 39 працэнтаў – да Эўрасаюзу, 53 працэнты – да Ўкраіны, 75 працэнтаў – да Грузіі. Такія зьвесткі аналітычнага цэнтру імя Юр'я Лявады.

Лявада-цэнтар дасьледуе індэкс стаўленьня расейцаў да ЗША пачынаючы з сакавіка 1997 году, да ЭС – са сьнежня 2003 году, да Грузіі і Ўкраіны – з 2001 году.

«У верасьні ўсе чатыры індэксы дасягнулі гістарычных мінімумаў. Іншымі словамі, расейцы так кепска да гэтых краін яшчэ ня ставіліся», -- гаворыцца ў матэрыялах апытаньня.

Паводле Postimees.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0