25.12.2017 / 17:36

Абмен палоннымі паміж Кіевам і Данбасам прызначылі на 27 снежня 8

Абмен палоннымі паміж Кіевам і самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі (ДНР і ЛНР) адбудзецца ў сераду, 27 снежня, заявіў лідар ДНР Аляксандр Захарчанка. Украінскія ўлады пацвердзілі гэтую дату. Апошні абмен праходзіў год таму, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Аляксандр Захарчанка. Фота ТАСС.

Пра дамоўленасць правесці абмен палоннымі Захарчанка абвясціў у Маскве ў Свята-Данілавым манастыры пасля сустрэчы з патрыярхам маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. У ёй таксама прымаў удзел в.а. кіраўніка ЛНР Леанід Пасечнік, які змяніў Ігара Платніцкага, калі той страціў пасаду і з'ехаў у Маскву.

«Сёння былі абгавораныя апошнія ўмовы, і 27 снежня адбудзецца абмен па формуле «306 на 74», — цытуюць Захарчанку РІА Новості. — Спадзяюся, што ўкраінскі бок будзе прытрымлівацца абяцанняў».

Інфармацыю пра абмен палоннымі на Данбасе пацвердзіла віцэ-спікер Вярхоўнай рады Украіны і ўдзельнік перамоваў у Мінску Ірына Герашчанка.

Улады Украіны павінны вызваліць 306 чалавек, а сепаратысцкія ДНР і ЛНР — 74. «Мы ў межах вызвалення перадамо 306 чалавек, дзе гэта дазваляе ўкраінскае заканадаўства», — удакладніла Герашчанка ў фэйсбуку.

nn.by

5
Redo / Адказаць
25.12.2017 / 17:49
Что то не очень равноценный обмен. Неужели в лугандонии нет больше украинских пленных?

Захарченко... Вспоминается видео, где он с затравленным испуганным видом обращается к России, что если та не вмешается, не поможет, то лугандонам через неделю будет полный писец.
4
МММ / Адказаць
25.12.2017 / 18:06
Абмен палоннымі паміж Кіевам і Данбасам

заголовок в стиле ватной пропаганды
4
Адам Чумак / Адказаць
25.12.2017 / 18:14
спадзяюся, што лугандонскi бок будзе прытрымлiвацца абяцанняу
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру