25.12.2017 / 17:48

Праз 80 гадоў праваслаўнае Раство будзе адзначацца 8 студзеня 24

У 2100 годзе Раство, якое Руская праваслаўная царква традыцыйна адзначае 7 студзеня (як і Сербская, Іерусалімская, Грузінская цэрквы), або 25 снежня паводле старога стылю, па новым стылі фактычна давядзецца адзначаць на дзень пазней, нагадвае Бі-бі-сі.

Да XVI стагоддзя ў Еўропе пераважаў «стары» — юліянскі — каляндар. Яго ўвёў ва ўжытак яшчэ Юлій Цэзар.

Але Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца на 11 хвілін хутчэй, чым думалі рымскія астраномы.

У 1582 годзе папа Грыгорый XIII увёў новы каляндар, які назвалі грыгарыянскім. У той час фактычная розніца паміж старым і новым стылем складала 10 дзён. Сёння — ужо 13.

І яна паступова павялічваецца з-за рознай колькасці высакосных гадоў у календарах.

Cёння, 25 снежня, Раство адзначаюць Балгарская, Румынская, Грэчаская, Кіпрская, Канстанцінопальская і шэраг іншых праваслаўных цэркваў.

1
Нехта / Адказаць
25.12.2017 / 18:05
Потому что РПЦ давно пора переходить на нормальный календарь
3
тутэйшы / Адказаць
25.12.2017 / 18:05
Калі ў балгарскіх, грэчаскіх і канстанцінопальскіх праваслаўных хапіла розуму падкарэктаваць "спаўзаючы" каляндар, то, спадзяюся, і беларускія да гэтага дакемяць. Адзначэнне Божага Нараджэння і Вялікадня ўсімі хрысціянамі краіны ў адзін дзень пайшло бы грамадству толькі на карысць.
1
Дзядзька / Адказаць
25.12.2017 / 19:01
Нараджэнне Хрыста трэба  адзначаць усім 25 снежня, а Вялікдзень (Пасху) таксама  ўсім у адзін дзень. Тады будзе адзінства. БОГ нам адзначыць.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру