Навагодні забег зладзяць у сталіцы ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, паведамілі «Мінск-Навіны» ў клубе аматараў бегу «Вікторыя».

— Прапануем усім ахвотным адпачыць ад традыцыйнага правядзення навагодняй ночы за сталом у кампаніі тазікаў аліўе і шампанскага, — жартуюць арганізатары. - Замест гэтага ўбяжым у 2018-ы акурат пад бой курантаў.

Удзельнікаў просяць прыходзяць у зімовай бегавой спартыўнай форме — пераапранацца ў Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў неабавязкова.

Усіх чакаюць да 23:00 31 снежня каля цэнтральнага ўваходу Палаца спорту. А 23:30 будзе дадзены старт. Фініш каля навагодняй ёлкі каля Палаца спорту. Дыстанцыя складзе 8,5 км і пройдзе да Палаца Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0