Супярэчлівыя навіны прыходзяць з Сірыі. Расійскі тэлеграм-канал Directorate 4, што спецыялізуецца на навінах з сірыйскай вайны, апублікаваў фота беларуса, які мог загінуць яшчэ ў сярэдзіне снежня.

На фота ён падпісаны як «Абу Сафія Беларусі». Здымак змясцілі групоўкі баевікоў, якія базуюцца ў Ідлібе, і ваююць як супраць Ісламскай дзяржавы, так і супраць сірыйскіх урадавых войскаў. У спісе загінулых у асноўным курды і белуджы, але ёсць, падобна, і грамадзянін Беларусі.

Вядома, што ў Сірыі быў іншы выхадзец з Беларусі — Абу Салман Беларусі. Гэты чалавек апошнім часам узначальваў групоўку Malhama Tactical, якую называлі першай прыватнай ваеннай кампаніяй у Сірыі.

Заснаваў Malhama Tactical узбек Абу Рафік. Слова «мальхама» ў арабскай мове значыць апошнюю крывавую бітву. Групоўка была вельмі актыўная ў сацыяльных сетках (Твітар, Укантакце, Ютуб). Нават збіралі грошы на ўзбраенне краўндфандынгам. Памочнікамі Абу Рафіка таксама былі выхадцы з былога СССР. Malhama Tactical займалася падрыхтоўкай баевікоў.

Калі Абу Рафіка забілі ў лютым сёлета, то яму на змену прыйшоў Абу Салман Беларусі. Паведамлялася, што ён быў старшым сяржантам у 103-й брыгадзе ПДВ Віцебска. «Ён будзе трэніраваць і выводзіць атрад на новы ўзровень баявой падрыхтоўкі», — гаварылася ў паведамленні.

Існуе версія, што забітым якраз мог быць апошні. Справа ў тым, што Malhama Tactical акурат у снежні спыніла сваё існаванне. А ў некралогу проста магла быць дапушчаная памылка, што пераўтварыла Абу Салмана Беларусі ў Абу Сафію Беларусі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?