У нямецкім Мюнхене 24-гадовы мужчына выжыў пасля таго, як зваліўшыся ў нецвярозым выглядзе на рэйкі электрацягнікоў, быў пераеханы дзвюма электрычкамі, паведамляе Sueddeutsche Zeitung.

Два машыністы цягнікоў у кірунку аэрапорта, паводле іх словаў, не заўважылі чалавека на рэйках, у выніку чаго ён быў «пазбаўлены некалькіх канцавін». Праз некаторы час параненага мужчыну заўважылі два пасажыры на станцыі.

Калі прыбыла хуткая дапамога, мужчына быў у прытомнасці. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі, і яго жыццю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0